Беларусь - мая радзіма!

Дашкольны ўзрост - гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве зяўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце зяўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі.

поделиться в: