Хто жыве на ферме?

12.01.2024

У групе №1 «Маляняты» прайшлі заняткі на беларускай мове. Тэма: "Хто жыве на ферме" У госці да дзецей прыходзіў Фермер Віця. Дзеці разам з Фермерам пазнавалі і паказвалі жывёл на карцінках і ў цацках: (конь, карова, авечка, каза, курыца, певень). Была дыдактычная гульня "Паселі ў домік". Дзеткі былі вельмі зацікаўлены ў выкананні.